1 Лепш [добрае] імя, чым вялікія багацьці, лепш добрая слава, чым срэбра і золата.
7 Багаты пануе над бедным, і чалавек, які ўзяў пазыку, — слуга паверніка.
26 Ня будзь з тых, што даюць руку, што заручаюцца за даўгі.
27 Калі ня маеш, чым заплаціць, навошта маюць забраць з-пад цябе ложак твой?