19 Слухай, сыне мой, і будзь мудры, і скіроўвай сэрца тваё на шлях [просты].
20 Ня будзь сярод тых, што напіваюцца віна, сярод тых, што аб’ядаюцца мясам,
21 бо п’яніца і абжора зьбяднеюць, і заспанасьць апране ў лахманы.
22 Слухай бацьку твайго, які нарадзіў цябе, і не цурайся маці тваёй, калі яна састарэе.