Pular para o conteúdo
Publicidade

ПРЫПОВЕСЬЦІ 5

8 Аддалі ад яе шлях твой, і не падыходзь да дзьвярэй дому яе,

9 каб не аддаць годнасьці тваёй іншым і гадоў тваіх бязьлітаснаму,

10 каб не сыцелі чужынцы з сілы тваёй, і з працы тваёй у доме чужым.

11 І будзеш ты потым стагнаць, калі будуць зьняможаныя цела тваё і сілы твае.

12 І ты скажаш: «Чаму я зьненавідзеў настаўленьне, і сэрца маё ўзгардзіла дакараньнем.

13 Ня слухаў я голасу настаўнікаў маіх, і не прыхіляў я вуха майго да тых, што вучылі мяне.

14 Ледзь ня трапіў я ў вялікае няшчасьце сярод грамады і народу!»

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também