Pular para o conteúdo
Publicidade

Прыповесьці 8:1,10-13,32-36

1 Ці ж мудрасьць ня кліча? Ці ж розум ня ўзносіць голас свой?

10 Прыйміце настаўленьне маё, а ня срэбра; лепш веды, чым чыстае золата,

11 бо мудрасьць лепшая за пэрлы, і ніякія каштоўнасьці не параўнаюцца з ёю.

12 Я, мудрасьць, жыву разам з цьвярозым мысьленьнем і шукаю веданьня і раз­важ­лівасьці.

13 Страх перад ГОСПАДАМ — ненавідзець ліхоту, пыху і фанабэрыстасьць; шляхі ліхія і вусны крывадушныя я ненавіджу.

32 І цяпер, дзеці, паслухайце мяне, і шчасьлівыя тыя, якія трымаюцца шляхоў маіх.

33 Слухайце настаўленьне, і будзеце мудрымі, і не адкідайце яго.

34 Шчасьлівы чалавек, які слухае мяне, чуваючы кожны дзень пры брамах маіх, стоячы на варце пры парозе дзьвярэй маіх.

35 Бо хто знойдзе мяне, знойдзе жыцьцё і атрымае ласку ад ГОСПАДА,

36 а хто грашыць супраць мяне, шкодзіць душы сваёй; усе, якія ненавідзяць мяне, любяць сьмерць».

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.