Pular para o conteúdo
Publicidade

Рымлянаў 12:17-21

BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

17 Нікому не аддаючы ліхотай за ліхоту, дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.

18 Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі.

19 Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу [Божаму], бо напісана: «"Мне [належыць] помста, Я аддам", — кажа Госпад».

20 Дык, калі вораг твой галодны, накармі яго; калі смагне, напаі яго; бо, робячы гэтае, зьбярэш яму на галаву вугольлі распаленыя.

21 Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.

Em outras traduções

  1. BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

    17 нікому не плацеце злом за зло, а дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.

    18 Калі можна, і ад вас тое залежыць, будзьце ў згодзе з усімі людзьмі.

    19 Ня помсьціцеся за сябе, любасныя, а дайце месца гневу Божаму. Бо напісана: «Мне помста, Я адплачу», кажа Гасподзь.

    20 Дык вось, калі твой вораг галодны, накармі яго; калі асьмяглы, напаі яго: бо, робячы гэта, ты зьбярэш на галаву ягоную распаленае вугольле.

    21 Ня будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.