1 Дык што скажам? Ці будзем заставацца ў граху, каб памножылася ласка? Няхай ня станецца!
2 Мы, якія памерлі для грэху, як яшчэ будзем жыць у ім?
3 Ці вы ня ведаеце, што ўсе мы, якія ахрысьціліся ў Хрыста Ісуса, у сьмерць Ягоную ахрысьціліся?
4 Дык мы пахаваныя з Ім хрышчэньнем у сьмерць, каб, як Хрыстос уваскрос з мёртвых праз славу Айца, так і мы хадзілі ў абнаўленьні жыцьця.
5 Бо калі мы сталіся злучанымі з Ім падабенствам сьмерці Яго, дык будзем [злучаны] і [падабенствам] уваскрасеньня,
6 ведаючы тое, што стары наш чалавек укрыжаваны, каб зьнішчана было цела грэху, каб нам не служыць ужо грэху;
7 бо хто памёр, той апраўданы ад грэху.
8 А калі мы памерлі з Хрыстом, дык верым, што і жыць будзем з Ім,
9 ведаючы, што Хрыстос, уваскросшы з мёртвых, больш не памірае, сьмерць больш над Ім не пануе.
10 Бо, што Ён памёр, памёр раз дзеля грэху, а што жыве, жыве дзеля Бога.