Pular para o conteúdo
Publicidade

Рымлянаў 7:15-25

15 Бо я не разумею, што раблю, бо не раблю тое, што хачу, але, што ненавіджу, тое раблю.

16 А калі я раблю тое, што не хачу, згаджаюся з Законам, што ён — добры,

17 і цяпер ужо ня я раблю гэта, але грэх, які жыве ў-ва мне.

18 Бо ведаю, што не жыве ў-ва мне, гэта значыцца, у целе маім, добрае; бо жаданьне [добрага] ёсьць у-ва мне, але каб зрабіць добрае, таго не знаходжу.

19 Бо добрае, якое хачу, не раблю, а благое, якога не хачу, раблю.

20 А калі я раблю тое, што не хачу, ужо ня я раблю гэта, але грэх, які жыве ў-ва мне.

21 Таму я знаходжу закон, што, калі хачу рабіць добрае, ёсьць у-ва мне благое.

22 Бо паводле ўнутранага чалавека я захапляюся Законам Божым,

23 а ў членах маіх бачу другі закон, які супрацівіцца закону розуму майго і бярэ мяне ў палон закону грэху, які ёсьць у членах маіх.

24 Гаротны я чалавек! Хто выбавіць мяне ад гэтага цела сьмерці?

25 Дзякую Богу праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык таму я сам розумам служу Закону Божаму, а целам — закону грэху.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.