Publicidade

Rute 1

8 І сказала Наомі двум нявесткам сваім: «Ідзіце, няхай [кожная] жанчына вернецца ў дом маці сваёй. Няхай зьявіць вам ГОСПАД міласэрнасьць, як вы зьявілі памерлым сваім і мне.

9 Няхай дасьць вам ГОСПАД знайсьці супачынак жаночы ў доме мужа свайго». І яна пацалавала іх, а яны ўзьнялі голас свой і заплакалі.

10 І сказалі яны ёй: «Мы вернемся з табою да народу твайго».

11 І сказала Наомі: «Вяртайцеся, дочкі мае. Навошта вы пойдзеце са мною? Ці ж маю я сыноў ва ўлоньні маім, каб яны сталіся мужамі для вас?

12 Вяртайцеся, дочкі мае, ідзіце. Бо я занадта старая, каб выйсьці замуж, нават калі б я сказала: "Ёсьць для мяне надзея", і таксама ў гэту ноч выйшла замуж, і нарадзіла сыноў,

13 ці будзеце вы чакаць, пакуль яны вырастуць? Ці дзеля іх вы ня выйдзеце замуж? Не, дочкі мае. Вельмі горка мне з-за вас, бо зьвернута на мяне рука ГОСПАДА».

14 І яны ўзьнялі голас свой, і плакалі. І Орпа пацалавала сьвякруху сваю, а Рут засталася з ёю.

Veja também

Publicidade
Rute
Ver todos os capítulos de Rute
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-22_10-02-25-