Pular para o conteúdo
Publicidade

Sofonias 1

14 Блізка вялікі дзень ГОСПАДА, блізка ён і вельмі хутка [прыйдзе]. Голас дня ГОСПАДА. Тады горка крычаць будзе волат.

15 Дзень гневу дзень гэты, дзень нядолі і бядоты, дзень загубы і спусташэньня, дзень цемры і змроку, дзень хмары і імглы,

16 дзень рогу і гукаў трубных супраць гарадоў умацаваных і супраць вежаў высокіх.

17 І будуць уціскаць чалавека, і яны будуць хадзіць, як сьляпыя, бо яны зграшылі супраць ГОСПАДА; і кроў іхняя будзе вылітая ў пыл, а ўнутранасьці іхнія у гной.

18 Ані срэбра іхняе, ані золата іхняе ня зможа вырата­ваць іх у дзень гневу ГОСПАДА, але агнём рэўнасьці Ягонай бу­дзе зьедзена ўся зямля, бо загубу страшэнную Ён учыніць для жыхароў зямлі гэтай.

Veja também

Sofonias
Ver todos os capítulos de Sofonias