Pular para o conteúdo
Publicidade

Захарыя 6:1-8

1 І я павярнуўся, і ўзьняў вочы мае, і глядзеў, і вось, чатыры калясьніцы выяжджаюць паміж двух гор; і горы тыя — горы мядзяныя.

2 У першай калясьніцы коні чырвоныя, а ў другой калясьніцы коні чорныя;

3 а ў трэцяй калясьніцы коні белыя, а ў чацьвёртай калясьніцы коні стракатыя, [усе яны] моцныя.

4 І я адказаў, і сказаў анёлу, які гаварыў са мною: "Што гэта, пане мой?"

5 І адказаў анёл, і сказаў мне: "Гэта чатыры духі нябесныя, якія выходзяць пасьля стаяньня перад Госпадам усёй зямлі.

6 Той, у якога коні чорныя, ідуць у зямлю паўночную, а [коні] белыя ідуць за імі, а [коні] стракатыя ідуць у зямлю паўднёвую".

7 І выйшлі [коні] моцныя, і шукалі, каб ісьці па зямлі. І ён сказаў: "Ідзіце, прайдзіце па зямлі", і яны прайшлі па зямлі.

8 І ўсклікнуў ён да мяне, і прамовіў да мяне, кажучы: "Глядзі, тыя, якія пайшлі ў зямлю паўночную, супакоілі Дух Мой у зямлі паўночнай".

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.