1 Не хачу пакінуць вас, браты, і каб вы ня ведалі, што бацькі нашыя ўсе былі пад хмараю, і ўсе прайшлі праз мора;
2 і ўсе хрысьціліся ў Майсея ў хмары і ў моры;
3 і ўсе елі адну і тую самую духоўную страву;
4 і ўсе пілі адно і тое самае духоўнае пітво, бо пілі з духоўнай скалы, якая ішла сьледам за імі; а скала тая была Ісус Хрыстос.
5 Але ня шмат каго ўпадабаў Бог; бо яны панішчаны былі ў пустыні.
6 А гэта былі прыклады нам, каб мы не самахоціліся на ліхое, а самахоціліся яны.
7 Ня будзьце таксама ідалапаклонцамі, як некаторыя зь іх, пра якіх напісана: «людзі селі есьці і піць, і ўсталі бавіцца».
8 Ня будзем блудадзейнічаць, як некаторыя зь іх блудадзейнічалі, і ў адзін дзень загінула іх дваццаць тры тысячы.
9 Ня будзем спакушаць Хрыста, як некаторыя зь іх спакушалі і загінулі ад зьмеяў.
10 Не наракайце, як некаторыя зь іх наракалі і загінулі ад зьнішчальніка.
11 Усё гэта адбывалася зь імі, як вобразы; а апісана ў настаўленьне нам, што дасягнулі канца вякоў.
12 А таму, хто думае, што ён стаіць, глядзі, каб ня ўпасьці.