14 Таму, любасныя мае, унікайце служэньня ідалам.
15 Я кажу вам як разважлівым; самі памяркуйце, пра што я кажу:
16 Чара дабраславеньня, якую дабраслаўляем, ці ня ёсьць далучэньне Крыві Хрыстовай? хлеб, які ламаем, ці ня ёсьць далучэньне Цела Хрыстовага?
17 Адзін хлеб, і мы многія - адно цела; бо ўсе прычашчаемся адным хлебам.
18 Паглядзеце на Ізраіля па плоці: тыя, што ядуць ахвярнае, ці ня супольнікі яны ахвярніка?
19 Што я кажу? ці тое, што ідал ёсьць нешта? альбо ідалаахвярнае значыць што-небудзь?
20 Не; але што язычнікі, калі прыносяць ахвяры, дык прыносяць дэманам, а ня Богу; але я не хачу, каб вы былі ў супольнасьці з дэманамі.
21 Ня можаце піць чару Гасподнюю і чару дэманскую; ня можаце быць супольнікамі ў гасьціне Гасподняй і ў гасьціне дэманскай.
22 Няўжо мы адважымся дражніць Госпада? Хіба мы мацнейшыя за Яго?