17 Але, наказваючы гэта, не хвалю вас, бо зьбіраецеся вы не на лепшае, а на горшае.
20 Далей, вы зьбіраецеся так, што гэта не азначае есьці вячэру Гасподнюю;
21 бо кожны сьпяшаецца раней за другіх з’есьці сваю ежу, так што адзін бывае галодны, а іншы ўпіваецца.
22 Хіба ў вас няма дамоў на тое, каб есьці і піць? Альбо пагарджаеце царквою Божаю і прыніжаеце бедных? Што сказаць вам? пахваліць вас за гэта? Не пахвалю.
27 А таму, хто будзе есьці хлеб гэты альбо піць чару Гасподнюю нягожа, зьвінаваціцца супроць Цела і Крыві Гасподняй.
29 Бо, хто есьць і п’е нягожа, той есьць і п’е асуду сабе, не разважаючы пра Цела Гасподняе.
30 Ад таго многія з вас нядужыя і хворыя, і шмат хто памірае.
33 А таму, браты мае, зьбіраючыся на вячэру, адзін аднаго чакайце.