1 Не хачу пакідаць вас, браты, каб ня ведалі вы і пра дары духоўныя.
2 Ведаеце, што, калі вы былі язычнікамі, дык хадзілі да безгалосых ідалаў - так, быццам вялі вас.
3 Таму маўляю вам, што ніхто, гаворачы ў Духу Божым, ня вымавіць анафэмы на Ісуса, і ніхто ня можа назваць Ісуса Госпадам, як толькі ў Духу Сьвятым.
4 Дары ёсьць розныя, а Дух адзін і той самы;
5 і служэньні розныя, а Гасподзь адзін і той самы;
6 і дзеяньні розныя, а Бог адзін і той самы, Які дзее ўсё ва ўсіх.
7 Але кожнаму даецца выяўленьне Духа на карысьць: