12 Бо, як цела адно, але мае многа чэлесаў, і ўсе чэлесы аднаго цела, хоць іх многа, складаюць адно цела, - так і Хрыстос.
13 Бо ўсе мы адным Духам хрысьціліся ў адно цела, Юдэі альбо Эліны, рабы альбо вольнікі, і ўсе напоены адным Духам.
14 А цела не з аднаго чэлеса, а з многіх.
15 Калі нага кажа: я не належу да цела, бо я ня рука, дык няўжо яна таму не належыць да цела?
16 І калі вуха скажа: я не належу да цела, бо я ня вока, дык няўжо яно таму не належыць да цела?
17 Калі ўсё цела - вока, дык дзе слых? Калі ўсё - слых, дык дзе нюх?
18 Бог разьмеркаваў чэлесы, кожнаму ў целе, як Яму было заўгодна.
19 А калі б усе былі адным чэлесам, дык дзе было б цела?
20 А цяпер чэлесаў многа, а цела адно.
21 Ня можа вока сказаць руцэ: ты мне не патрэбная; альбо ж таксама галава нагам: вы мне не патрэбныя.
22 Наадварот, чэлесы цела, якія здаюцца слабейшымі, намнога больш патрэбныя,
23 і якія нам здаюцца меней высакароднымі ў целе, іх мы якраз і атачаем найбольшым дбаньнем;
24 і няпрыстойныя нашыя чэлесы патрабуюць асаблівага ўпрыстойваньня, а прыстойныя нашыя чэлесы ня маюць патрэбы ў гэтым. Але Бог так суразьмерыў цела, што менш дасканаламу чэлесу наказаў большае дбаньне,
25 каб ня было падзелу ў целе, а ўсе чэлесы аднолькава рупіліся адзін пра аднаго.
26 Таму, калі пакутуе адзін чэлес, пакутуюць разам зь ім усе чэлесы; славіцца адзін чэлес, зь ім радуюцца ўсе чэлесы.
27 І вы - цела Хрыстовае, а паасобку - чэлесы.