1 Калі я гавару мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, дык я - медзь звонкая, альбо кімвал гулкі,
2 Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, - дык я нішто.
3 І калі я раздам усю маёмасьць маю і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, - няма мне ў тым ніякай карысьці.
4 Любоў церпіць доўга, умілажальваецца, любоў не зайздросьціць, любоў не праслаўляе сябе, не ганарыцца,
5 ня бушуе, ня шукае свайго, не раздражняецца, не намышляе ліха,
6 ня радуецца зь няпраўды, а разам цешыцца зь ісьціны;
7 усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё пераносіць.