26 Дык што ж, браты? Калі вы сыходзіцеся, і ў кожнага з вас ёсьць псальма, ёсьць павучаньне, ёсьць мова, ёсьць адкрыцьцё, ёсьць тлумачэньне, - хай ўсё гэта будзе на настаўленьне.
27 Калі хто гаворыць незнаёмаю моваю, гаварэце двое, ці самае большае трое, і тое паасобку, а адзін хай тлумачыць.
28 Калі ж ня будзе тлумача, дык маўчы ў царкве, а гавары сабе і Богу.
29 І прарокі няхай гавораць двое ці трое, а астатнія хай разважаюць;
33 таму што Бог ня ёсьць Бог незлагадзі, а спакою. Так бывае ва ўсіх цэрквах у сьвятых.
40 толькі ўсё мае быць прыстойна і належна.