14 а калі Хрыстос не ўваскрэс, дык і пропаведзь нашая марная, марная і вера ваша.
15 Пры гэтым мы сталіся б тады і непраўдзівымі сьведкамі пра Бога, бо сьведчылі б пра Бога, што Ён уваскрэсіў Хрыста, Якога Ён не ўваскрэшваў, калі, гэта значыцца, мёртвыя не ўваскрасаюць;
16 бо, калі мёртвыя не ўваскрасаюць, дык і Хрыстос не ўваскрэс;
17 а калі Хрыстос не ўваскрэс, дык вера ваша марная; вы яшчэ ў грахах вашых;
18 таму і памерлыя ў Хрысьце загінулі.
19 І калі мы ў гэтым толькі жыцьці спадзяёмся на Хрыста, дык мы самыя няшчасныя з усіх людзей.