3 Бо я найперш перадаў вам, што і сам прыняў, гэта значыцца, што Хрыстос памёр за грахі нашыя, паводле Пісаньня,
4 і што ён пахаваны быў і што ўваскрэс на трэйці дзень, паводле Пісаньня,
5 і што зьявіўся Кіфу, потым дванаццаці;
6 потым зьявіўся больш чым пяці сотням братоў у адзін час, зь якіх большая частка дагэтуль жывуць, а некаторыя і спачылі;
7 потым зьявіўся Якаву, таксама ўсім апосталам;
8 а пасьля ўсіх зьявіўся і мне, як нейкаму вылюдку.