Pular para o conteúdo
Publicidade

1 Карынфянаў 15:35-38,42-44

35 Але скажа хто-небудзь: як уваскрэснуць мёртвыя? і ў якім целе яны прыйдуць?

36 Неразумны! тое, што ты сееш, не ажыве, калі не памрэ;

37 і калі ты сееш, дык сееш ня цела будучае, а голае зерне, якое будзе, пшанічнае або іншае якое;

38 але Бог дае яму цела як хоча, і кожнаму семені сваё цела.

42 Так і пры ўваскрэсеньні мёртвых; сеецца ў тленьні, паўстае ў нятленьні;

43 сеецца ў няславе, паўстае ў славе; сеецца ў немачы, паўстае ў сіле;

44 сеецца цела душэўнае, паўстае цела духоўнае. Ёсьць цела душэўнае, ёсьць цела і духоўнае.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.