1 А пра што пісалі мне, дык добра чалавеку не чапаць жанчыны.
2 Але, каб унікнуць распусты, няхай кожны мае сваю жонку, і кожная жонка няхай мае свайго мужа.
8 А няшлюбным і ўдовам кажу: добра ім, калі застаюцца, як я;
9 але калі ня могуць устрымацца, няхай бяруць шлюб, бо лепей шлюбам пабрацца, чым распаляцца.
25 Што да дзявоцтва, дык я ня маю наказу Гасподняга, а даю параду, як той, хто атрымаў ад Госпада міласьць быць Яму верным.
26 Дзеля цяперашняй патрэбы лічу за лепшае, што добра чалавеку заставацца так.
27 Ці зьвязаны ты з жонакаю? ня шукай разводу. Ці застаўся бяз жонкі? ня шукай жонкі.
28 Урэшце, калі і ажэнішся, ня згрэшыш; і калі дзяўчына выйдзе замуж, ня згрэшыць. Але такія зазнаюць цялеснага гора, а мне вас шкада.