26 Дзеля цяперашняй патрэбы лічу за лепшае, што добра чалавеку заставацца так.
27 Ці зьвязаны ты з жонакаю? ня шукай разводу. Ці застаўся бяз жонкі? ня шукай жонкі.
28 Урэшце, калі і ажэнішся, ня згрэшыш; і калі дзяўчына выйдзе замуж, ня згрэшыць. Але такія зазнаюць цялеснага гора, а мне вас шкада.
29 Я вам кажу, браты: час ужо кароткі, так што тыя, што маюць жонак, хай жывуць, як бы ня мелі,
30 і тыя, што плачуць, як бы ня плакалі; і тыя, што радуюцца, як бы ня радаваліся: і тыя, што купляюць, як бы не набывалі;
31 і тыя, што карыстаюцца сьветам гэтым, як бы не карысталіся; бо мінаецца вобраз сьвету гэтага.