Pular para o conteúdo
Publicidade

2 Карынфянаў 12:1-10

1 Няма карысьці хваліцца мне; бо я прыйду да відзежаў і адкрыцьцяў Гасподніх.

2 Ведаю чалавека ў Хрысьце, які чатырнаццаць гадоў таму назад, - ці ў целе, ня ведаю, ці ня ў целе, ня ведаю: Бог ведае, - захоплены быў да трэйцяга неба.

3 І ведаю пра такога чалавека, - толькі ня ведаю - у целе, ці па-за целам: Бог ведае, -

4 што ён быў узяты ў рай і чуў нявымоўныя словы, якіх чалавеку нельга пераказаць.

5 Такім чалавекам магу хваліцца; а сабою не пахвалюся, хіба што немачамі маімі.

6 Урэшце, калі захачу хваліцца, ня буду неразумны, бо скажу праўду; але я ўстрымліваюся, каб хто не падумаў пра мяне болей, чым колькі ўва мне бачыць, альбо чуе ад мяне.

7 І каб я не заганарыўся нязвычайнасьцю адкрыцьцяў, дадзена мне джала ў плоць, пасланец сатаны, тлуміць мяне, каб я не ганарыўся.

8 Тройчы маліў я Госпада за тое, каб адвёў яго ад мяне.

9 Але Гасподзь сказаў мне: «досыць табе мілаты Маёй, бо сіла Мая зьдзяйсьняецца ў немачы». І таму я найболш ахвоча буду хваліцца сваімі немачамі, каб жыла ўва мне сіла Хрыстовая.

10 Таму і любасна мне ў немачах, у крыўдах, у нястачах, у ганеньнях, ва ўцісках за Хрыста: бо калі я нямоглы, тады моцны.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.