1 Бо ведаем, што, калі зямны наш дом, гэтая хаціна, зруйнуецца, мы маем ад Бога жытлішча на нябёсах, дом нерукатворны, вечны.
2 Таму якраз мы і стогнем, хочучы апрануцца ў нябеснае наша жытлішча;
3 толькі б нам і апранутым не апынуцца голымі.
4 Бо мы, пакуль у гэтай хаціне стогнем пад цяжарам, бо ня хочам распрануцца, а апрануцца, каб сьмяротнае паглынута было жыцьцём.
5 На гэта якраз і стварыў нас Бог і даў нам задатак Духа.