6 Дык вось, мы заўсёды лагодзімся; і як ведаем, што, пакуль сталюючыся ў целе, мы далёка да Госпада»
7 бо ходзім вераю, а ня бачаньнем,
8 дык мы лагодзімся і хочам лепей выйсьці зь цела і ўсталявацца ў Госпадзе,
9 і таму рупліва намагаемся, ці сталюючыся, ці выходзячы, падабацца Яму;
10 бо ўсім нам трэба зьявіцца перад судовым тронам Хрыстовым, каб кожнаму атрымаць згодна з тым, што ён рабіў, жывучы ў целе, добрае ці благое.