Pular para o conteúdo
Publicidade

2 Царстваў 6:3,6,7,9-11

BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

3 І паставілі каўчэг Божы на новую калясьніцу і вывезьлі яго з дома Амінадававага, што на пагорку. А сыны Амінадава, Оза і Ахіо, вялі новую калясьніцу.

6 І калі дайшлі да гумна Нахонавага, Оза працягнуў руку сваю да каўчэга Божага і ўзяўся за яго, бо валы нахілілі яго.

7 Але Гасподзь угневаўся на Озу, і забіў яго Бог там жа за дзёрзкасьць, і памёр ён там каля каўчэга Божага.

9 І спалохаўся Давід у той дзень Госпада і сказаў: як увайсьці да мяне каўчэгу Гасподняму?

10 І не захацеў Давід везьці каўчэг Гасподні да сябе, у горад Давідаў, а завярнуў яго ў дом Авэдара Гэцяніна.

11 І заставаўся каўчэг Гасподні ў доме Авэдара Гэцяніна тры месяцы, і дабраславіў Гасподзь Авэдара і ўвесь дом ягоны.

Em outras traduções

  1. BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

    3 І паставілі яны Каўчэг Божы на новы воз, і вынесьлі яго з дому Абінадава, які на ўзгорку. А Уза і Ахія, сыны Абінадава, вялі новы воз.

    6 І прыйшлі яны на ток Нахона, і Уза выцягнуў [руку] ў бок Каўчэгу Божага, і прытрымаў яго, бо валы тузануліся.

    7 І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць Узы, і ўдарыў яго там Бог за правіну, і ён памёр там пры Каўчэгу Божым.

    9 У той дзень Давід спалохаўся ГОСПАДА і сказаў: «Як да мяне прыйдзе Каўчэг ГОСПАДА?»

    10 І не хацеў Давід везьці Каўчэг ГОСПАДА да сябе ў горад Давіда, але накіраваў яго ў дом Абэд-Эдома з Гату.

    11 І заставаўся Каўчэг ГОСПАДА ў доме Абэд-Эдома з Гату тры месяцы, і дабраславіў ГОСПАД Абэд-Эдома і ўвесь дом ягоны.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.