Publicidade

Atos 7

44 Скінія сьведчаньня была ў бацькоў нашых у пустыні, як загадаў Той, Хто сказаў Майсею зрабіць яе паводле ўзору, ім бачанага.

45 Бацькі нашыя зь Ісусам, узяўшы яе, унесьлі ў валоданьні народаў, прагнаных Богам ад аблічча бацькоў вашых. Так было да дзён Давідавых;

46 гэты знайшоў мілату перад Богам і маліў, каб знайсьці жытло Богу Якаваму.

47 А Саламон збудаваў Яму дом.

48 Але Ўсявышні не ў рукатворных храмах жыве, як кажа прарок:

49 «неба - трон Мой, і зямля - падножжа ног Маіх; які дом збудуеце Мне, кажа Гасподзь, альбо якое месца на адпачынак Мой?

50 Ці ж не Мая рука стварыла ўсё гэта?».

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-22_10-02-25-