12 Дык апранецеся, як выбранцы Божыя, сьвятыя і ўлюбёнцы, у міласэрнасьць, даброць, мудрую пакору, лагоднасьць, доўгую цярплівасьць,
13 паблажаючы адно аднаму і даруючы ўзаемна, калі хто на каго мае крыўду: як Хрыстос дараваў вам, так і вы.
14 А найболей апранецеся ў любоў, якая ёсьць сукупнасьць дасканаласьці;
15 і няхай валадарыць у сэрцах вашых мір Божы, да якога вы і пакліканы ў адным целе; і будзьце прыязныя.
16 Слова Хрыстовае хай усяляецца ў вас шчодра, з усякаю мудрасьцю; вучэце і настаўляйце на розум адзін аднаго псальмамі, славаслоўем і духоўнымі песьнямі, у мілаце апяваючы ў сэрцах вашых Госпада.
17 І ўсё, што вы робіце словам ці ўчынкам, усё рабеце ў імя Госпада Ісуса Хрыста, дзякуючы празь Яго Богу і Айцу.
18 Жонкі, упакорвайцеся мужам сваім, як прыстойна гэта ў Госпадзе.
19 Мужы, кахайце сваіх жонак і ня будзьце зь імі суровыя.
20 Дзеці, слухайцеся бацькоў вашых ва ўсім, бо гэта даспадобы Госпаду.
21 Бацькі, не дакучайце дзецям вашым, каб яны не падалі духам.