20 І сказаў Данііл: «хай будзе дабраславёна імя Госпада ад веку і да веку, бо ў Яго мудрасьць і сіла;
21 Ён мяняе часіны і поры, скідае цароў і ставіць цароў, дае мудрасьць мудрым і спазнаньне разумным;
22 Ён адкрывае глыбокае і схаванае, ведае, што ў мораку, і сьвятло жыве зь Ім.
23 Слаўлю і вялічаю Цябе, Божа бацькоў маіх, што Ты даў мне мудрасьць і сілу і адкрыў мне і тое, пра што мы малілі Цябе; бо Ты адкрыў нам царовую справу».