Pular para o conteúdo
Publicidade

Другі Закон 10:1-5

BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

1 У той час сказаў мне Гасподзь: вычашы сабе дзьве скрыжалі каменныя, падобныя да першых, і падыміся да Мяне на гару, і зрабі сабе драўняны каўчэг;

2 і Я напішу на скрыжалях тыя словы, якія былі на ранейшых скрыжалях, якія ты разьбіў; і пакладзі іх у каўчэг.

3 І зрабіў я каўчэг з дрэва сітым, і выцясаў дзьве каменныя скрыжалі, як ранейшыя, і пайшоў на гару; і дзьве гэтыя скрыжалі былі ў руках маіх.

4 І напісаў Ён на скрыжалях, як напісана было раней, тыя дзесяць слоў, якія сказаў вам Гасподзь на гары зь сярэдзіны агню ў дзень сходу, і аддаў іх Гасподзь мне.

5 І павярнуўся я, і сышоў з гары, і паклаў скрыжалі ў каўчэг, каб яны там былі, як загадаў мне Гасподзь.

Em outras traduções

  1. BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

    1 У гэты час сказаў мне ГОСПАД: "Вычашы сабе дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і ўзыйдзі да Мяне на гару, і зрабі таксама каўчэг з дрэва.

    2 Я напішу на табліцах словы, якія былі на першых табліцах, якія ты разьбіў, і ты ўложыш іх у каўчэг".

    3 І я зрабіў каўчэг з дрэва акацыі, і вычасаў дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і ўзыйшоў на гару, [маючы] ў руках дзьве табліцы.

    4 І напісаў [Госпад] на табліцах падобна, як раней напісаў, Дзесяць Словаў, якія прамовіў ГОСПАД на гары з сярэдзіны агню ў дзень супольнага сходу. І даў мне іх ГОСПАД.

    5 І я разьвярнуўся, і зыйшоў з гары, і палажыў табліцы ў каўчэг, які зрабіў; і яны засталіся там, як мне загадаў ГОСПАД.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.