1 Калі паўстане сярод цябе прарок, альбо той, хто бачыць сны, і пакажа табе азнаку альбо цуд,
2 і збудзецца тая азнака альбо цуд, пра што ён казаў табе, і скажа пры тым: «хадзем сьледам за багамі іншымі, якіх ты ня ведаеш, і будзем служыць ім», -
3 дык ня слухай слоў прарока гэтага, альбо тлумача сноў гэтага; бо праз гэта выпрабоўвае вас Гасподзь, Бог ваш, каб даведацца, ці любіце вы Госпада, Бога вашага, ад усяго сэрца вашага і ад усёй душы вашай;
4 За Госпадам, Богам вашым, сьледуйце і Яго бойцеся, запаведзі Ягоныя выконвайце і голасу Ягонага слухайцеся, і Яму служэце і да Яго прыхінайцеся;