22 Аддзяляй дзесяціну з усяго ўроджанага насеньнем тваім, якое штогоду на полі тваім узрасьце,
23 і еж прад Госпадам, Богам тваім, на тым месцы, якое выбера Ён, каб быць імю Ягонаму там; прынось дзесяціну хлеба твайго і алею твайго, каб ты навучыўся баяцца Госпада, Бога твайго, ва ўсе дні.
26 і купляй на срэбра гэта ўсё, што заўгодзіцца душы тваёй; і еж там прад Госпадам, Богам тваім, і радуйся ты і сямэя твая.
28 А як міне тры гады, аддзяляй усе дзесяціны створанага табою ў той год і кладзі ў селішчах тваіх;
29 і няхай прыйдзе лявіт, бо яму няма долі і дзялянкі з табою, і прыхадзень і сірата і ўдава, якія ў селішчах тваіх, і няхай ядуць і наядаюцца, каб дабраславіў цябе Гасподзь, Бог твой, ў кожнай дзеі рук тваіх, якія ты будзеш рабіць.