Pular para o conteúdo
Publicidade

Эфэсянаў 4:1-12

1 Дык вось я, вязень у Госпадзе, малю вас хадзіць годна званьня, у якое вы закліканы,

2 з усёй пакорлівай мудрасьцю і лагоднасьцю і доўгай цярплівасьцю, у любові трываючы адзін аднаго,

3 імкнучыся захоўваць адзінства Духа ў саюзе міру.

4 Адно цела і адзін Дух, як вы і закліканы да адной надзеі вашага пакліканьня;

5 адзін Гасподзь, адна вера, адно хрышчэньне,

6 адзін Бог і Айцец усіх, Які над усімі, і праз усіх, і ўва ўсіх нас.

7 А кожнаму з нас дадзена мілата ў меру дару Хрыстовага.

8 Таму і сказана: «падняўшыся на вышыню, запаланіў паланёных і даў дары людзям».

9 А «падняўся» што азначае, як ня тое, што Ён і сыходзіў раней у прадонныя мясьціны зямлі?

10 Хто сыходзіў, Ён жа ёсьць і Той, Хто ўзышоў над усе нябёсы, каб напоўніць усё.

11 І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых дабравесьнікамі, іншых пастырамі і настаўнікамі,

12 на дасканаленьне сьвятых, на дзею служэньня, на збудаваньне Цела Хрыстовага,

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.