1 І зрабі ахвярнік для прынашэньня дымленьня, з дрэва сітым зрабі яго:
6 І пастаў яго перад заслонаю, якая перад каўчэгам адкрыцьця, насупраць вечка, якое на каўчэзе адкрыцьця, дзе Я буду адкрывацца табе.
7 На ім Аарон будзе дыміць духмяным куродымам: кожнае раніцы, калі ён рыхтуе лампады, будзе дыміць ім;
8 і калі Аарон запальвае лампады ўвечары, ён будзе дыміць ім: гэта - заўсёднае дымленьне перад Госпадам у роды вашыя.
10 І будзе зьдзяйсьняць Аарон ачышчэньне над рагамі яго адзін раз у год; крывёю ачышчальнай ахвяры за грэх ён будзе ачышчаць яго адзін раз у год у роды вашыя. Гэта сьвятыня вялікая ў Госпада.