Pular para o conteúdo
Publicidade

Выхад 30:17-21

BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

17 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:

18 зрабі ўмывальнік медны для абмываньня і падножжа яго меднае, і пастаў яго паміж скініяй сходу і ахвярнікам, і налі ў яго вады;

19 і хай Аарон і сыны ягоныя абмываюць у ім рукі свае і ногі свае;

20 калі яны маюць уваходзіць у скінію сходу, хай яны абмываюцца вадою, каб ім не памерці; альбо калі павінны прыступаць да ахвярніка дзеля служэньня, дзеля прынясеньня ахвяры Госпаду,

21 хай яны абмываюць рукі свае вадою, каб ім не памерці; і будзе ім гэта статутам вечным, яму і нашчадкам ягоным у роды іхнія.

Em outras traduções

  1. BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

    17 I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

    18 «І зробіш мыцельнік мядзяны і падставу мядзяную да ўмываньня, і паставіш яго паміж Намётам Спатканьня і ахвярнікам, і нальеш у яго вады.

    19 I будуць Аарон і сыны ягоныя мыць у ім рукі свае і ногі свае.

    20 Калі яны будуць уваходзіць у Намёт Спатканьня, няхай яны абмыюцца вадою, і яны не памруць; таксама калі яны будуць набліжацца да ахвярніка дзеля служэньня, дзеля ахвяраваньня вогненнага для ГОСПАДА,

    21 І будуць яны абмываць рукі свае і ногі свае, і не памруць. I будзе гэта ім пастанова вечная, яму і насеньню ягонаму ў пакаленьнях іхніх».

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.