Pular para o conteúdo
Publicidade

Выхад 30:34-38

BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

34 І сказаў Гасподзь Майсею: вазьмі сабе пахошчаў: стакты, аніху, халвану духмянага і чыстага лівану, усяго пароўну,

35 і зрабі зь іх умельствам таго, хто складае масьці, куродымны склад, сьцёрты, чысты, сьвяты,

36 і стаўчы яго дробна і кладзі яго перад каўчэгам адкрыцьця ў скініі сходу, дзе Я буду адкрывацца табе: гэта будзе сьвятыня вялікая вам;

37 дымленьня, зробленага паводле гэтага складу, не рабеце сабе: сьвятыняю хай будзе яно ў цябе для Госпада;

38 хто зробіць падобнае, каб дыміць ім, будзе зьнішчаны з народу свайго.

Em outras traduções

  1. BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

    34 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Вазьмі сабе пахошчы: бальзам, і жывіцу, і галбан пахкі, і ладан чысты, кожнае ў роўнай частцы.

    35 I зробіш з гэтага кадзіла мяшанае работай мяшальніка масьцяў, пасоленае, чыстае, сьвятое.

    36 I стаўчэш яго дробна, і паложыш перад Сьведчаньнем у Намёце Спатканьня, дзе Я буду сустракацца з табою. Гэта сьвятое сьвятых будзе для вас.

    37 I кадзіла, якое зробіш, падобнага да яго паводле складу ягонага не рабіце сабе. Сьвятое яно будзе ў цябе для ГОСПАДА.

    38 Чалавек, які зробіць падобнае да яго, каб адчуваць пах ягоны, будзе выгублены з народу свайго».

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.