Pular para o conteúdo
Publicidade

Выхад 37:1-9

1 І зрабіў Вэсэлііл каўчэг з дрэва сітым: даўжыня яго два локці з палавінаю, шырыня яго паўтара локця і вышыня Яго паўтара локця;

2 і абклаў яго чыстым золатам зь сярэдзіны і звонку і зрабіў вакол яго залаты вянок;

3 і выліў для яго чатыры колцы залатыя, на чатырох ніжніх кутках яго: па два колцы з аднаго боку яго, і два колцы з другога боку яго.

4 І зрабіў жэрдкі з дрэва сітым і абклаў іх золатам;

5 і ўклаў жэрдкі ў колцы, па баках каўчэга, каб насіць каўчэг.

6 І зрабіў века з чыстага золата: даўжыня яго два локці з палавінаю, а шырыня паўтара локця.

7 І зрабіў двух херувімаў з золата: чаканнага вырабу зрабіў іх на абодвух канцах века,

8 аднаго херувіма з аднаго канца, а другога херувіма з другога канца: пукатымі зь века зрабіў херувімаў з абодвух канцоў яго;

9 і былі херувімы раскрыленыя ўгору і пакрывалі крыламі сваімі века, а тварамі сваімі былі павернутыя адзін да аднаго; херувімы былі тварамі да века.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.