Pular para o conteúdo
Publicidade

Езэкііля 34:2-6

BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

2 сыне чалавечы! вымаві прароцтва на пастыраў Ізраілевых, вымаві прароцтва і скажы ім, пастырам: так кажа Гасподзь Бог: гора пастырам Ізраілевым, якія пасьвілі саміх сябе! ці ж ня статак павінны пасьвіць пастыры?

3 Вы елі тлушч і воўнаю апраналіся, укормленых авечак калолі, а статак ня пасьвілі.

4 Слабых не мацавалі і хворай авечкі ня лекавалі і параненай не перавязвалі, і сагнанай не вярталі і згубленай ня шукалі, а кіравалі імі з гвалтам і жорсткасьцю.

5 І расьсеяліся яны бяз пастыра і расьсеяўшыся парабіліся ежаю ўсякаму зьверу польнаму.

6 Блукаюць авечкі Мае па ўсіх горах і па ўсякіх высокіх пагорках, і па ўсім улоньні зямлі расьсеяліся авечкі Мае, і ніхто не разьведвае пра іх і ніхто ня шукае іх.

Em outras traduções

  1. BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

    2 «Сыне чалавечы, прароч супраць пастыраў Ізраіля, прароч і кажы пастырам: "Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Гора пастырам Ізраіля, якія пась­вяць самі сябе! Ці ж пастыры не павінны пасьвіць авечак?

    3 Вы малако спажываеце, у воўну апранаецеся, тлустае забіваеце, але авечак ня пасьвіце.

    4 Вы саслабелых не ўмацоўвалі, хворай не лекавалі; скалечанай не перавязвалі, заблукалай не вярталі назад, згубленай не шукалі, а абыходзіліся з імі з гвалтам і з прымусам.

    5 І расьцярушыліся [авечкі], бо ня мелі пастыра, і сталіся здабычаю ўсіх зьвяроў палявых, і разьбегліся.

    6 Блукаюць авечкі Мае на ўсіх гарах і на кожным высокім узгорку, і па ўсім абліччы зямлі разьбегліся авечкі Мае, але ніхто не клапоціцца пра іх і ніхто не шукае іх.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.