Pular para o conteúdo
Publicidade

Езэкііля 48:30-34

BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

30 І вось выхады горада: з паўночнага боку меры чатыры тысячы пяцьсот;

31 і брамы горада называюцца імёнамі плямёнаў Ізраілевых; на поўнач тры брамы: брама Рувімава адна, брама Юдава адна, брама Лявііна адна.

32 І з усходняга боку меры чатыры тысячы пяцьсот, і тры брамы: брама Язэпава адна, брама Веньямінава адна, брама Данава адна;

33 і з паўднёвага боку меры чатыры тысячы пяцьсот, і тры брамы: брама Сымонава адна, брама Ісахарава адна, брама Завулонава адна.

34 З марскога боку меры чатыры тысячы пяцьсот; брам тут таксама тры: брама Гадава адна, брама Асірава адна, брама Нэфталімава адна.

Em outras traduções

  1. BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

    30 І вось выхады з гораду. З боку паўночнага, які [мае] чатыры тысячы пяцьсот [прутоў] даўжыні,

    31 брамы гораду [названыя] паводле імёнаў каленаў Ізраіля. Тры брамы з боку паўночнага: адна брама Рубэна, адна брама Юды і адна брама Левія.

    32 З боку ўсходняга, які [мае] чатыры тысячы пяцьсот [прутоў], тры брамы: адна брама Язэпа, адна брама Бэн’яміна і адна брама Дана.

    33 З боку паўднёвага, які [мае] чатыры тысячы пяцьсот [прутоў], тры брамы: адна брама Сымона, адна брама Ісахара і адна брама Завулёна.

    34 З боку заходняга, які [мае] чатыры тысячы пяцьсот [прутоў], тры брамы: адна брама Гада, адна брама Асэра і адна брама Нэфталі.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.