4 Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе; і яшчэ кажу: радуйцеся.
5 Пакорлівасьць вашая хай будзе вядомая ўсім людзям. Гасподзь блізка.
6 Ня турбуйцеся ні пра што, а заўсёды ў малітве і прашэньні з падзякаваньнем адкрывайце свае жаданьні Богу, -
7 і мір Божы, які вышэйшы за ўсякі розум, ахавае сэрцы вашыя і помыслы ў Хрысьце Ісусе.