21 Скажэце мне вы, хто хоча быць пад законам: хіба вы ня слухаецеся закона?
22 Бо напісана: «Абрагам меў двух сыноў, аднаго ад рабыні, а другога ад вольнай».
23 Але які рабыніч, той народжаны па плоці; а які ад вольнай, той па абяцаньні.
24 У гэтым ёсьць іншы сэнс. Гэта два запаветы: адзін ад гары Сінайскай, які родзіць на рабства, які ёсьць Агар,
25 бо Агар азначае гару Сінай у Аравіі і адпавядае цяперашняму Ерусаліму, бо ён зь дзецьмі сваімі ў рабстве;
26 а вышэйшы Ерусалім вольны: Ён - маці ўсім нам.