19 Дзеі плоці вядомыя; вось яны: пералюбства, блуд, нечыстата, непатрэбства,
20 ідаласлужэньне, чарадзейства, варожасьць, свары, зайздрасьць, гнеў, звады, раздоры (спакусы), ерасі,
21 нянавісьць, забойствы, п’янства, закалоты і іншае такое; папярэджваю вас, як і раней папярэджваў, што тыя, хто робіць так, Царства Божага не ўспадкуюць.
22 А плод Духа: любоў, радасьць, згода, доўгая цярплівасьць, добрасьць, міласэрнасьць, вера,
23 лагоднасьць, устрымлівасьць. На такіх няма закона.