Pular para o conteúdo
Publicidade

Галятаў 6:1-5

BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

1 Браты! калі і дапусьціць чалавек якую пагрэшнасьць, вы, духоўныя, папраўляйце такога ў духу лагоды, зважаючы кожны на сябе, каб ня дацца спакусе.

2 Насеце цяжары адно аднаго, і такім чынам выканаеце закон Хрыстовы.

3 Бо хто лічыць, што ён нешта такое, калі ён нішто, той ашуквае самога сябе.

4 Кожны няхай правярае сваю дзею, і тады мецьме пахвалу толькі ў сабе, а ня ў іншым,

5 бо кожны панясе свой цяжар.

Em outras traduções

  1. BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

    1 Браты, калі і ўпадзе чалавек у які праступак, вы, духоўныя, выпраўляйце гэткага ў духу ціхасьці, зважаючы на сябе, каб ня быць спакушанымі.

    2 Насіце цяжары адзін аднаго, і гэтак споўніце закон Хрыстовы.

    3 Бо калі хто думае, што ён ёсьць нешта, будучы нічым, ашуквае самога сябе.

    4 А кожны няхай выспрабоўвае справы свае, і тады будзе мець пахвалу толькі адносна сябе, а не адносна другога.

    5 Бо кожны панясе свой цяжар.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.