3 Празь некаторы час Каін прынёс ад пладоў зямлі дар Госпаду;
4 і Авель таксама прынёс ад першародных статку свайго і ад тлушчу іхняга. І прыхінуўся Гасподзь да Авеля і да дару ягонага;
5 а да Каіна і да дару ягонага не прыхінуўся. Каін моцна засмуціўся, і панік твар ягоны.
6 І сказаў Гасподзь Каіну: чаго ты засмуціўся? і чаго панік твар твой?
7 Калі робіш добрае, дык ці не падымаеш твару? а калі ня робіш добрага, дык пад дзьвярыма грэх ляжыць; ён вабіць цябе да сябе, але ты пануй над ім.