35 Дык не пакідайце спадзяваньня вашага, якое мае атрымаць вялікую аддзяку.
36 Цярплівасьць патрэбна вам, каб, выканаўшы волю Божую, атрымаць абяцанае;
37 «яшчэ крыху, зусім крыху, і Той, Хто мае прыйсьці, прыйдзе і не забавіцца.
38 Праведны вераю жыць будзе; а калі хто завагаецца, ня хінецца да таго душа Мая».
39 А мы ня з тых, што вагаюцца на пагібель, а стаім у веры на ратунак душы.