Pular para o conteúdo
Publicidade

Габрэяў 11:33-39

33 якія вераю перамагалі царствы, тварылі праўду, атрымлівалі абяцаньні, замыкалі пашчы львам,

34 тушылі сілу вагню, пазьбягалі вострага меча, мацаваліся ад немачы, былі моцныя на вайне, праганялі кагорты чужынцаў;

35 жонкі атрымлівалі нябожчыкаў сваіх уваскрэслымі; а іншыя замучаны былі, ня прыняўшы вызваленьня, каб атрымаць лепшае ўваскрэсеньне;

36 іншыя перанесьлі зьдзекі і пабоі, а таксама кайданы і цямніцу.

37 Былі пабіваныя камянямі, пілаваныя, катаваныя, паміралі ад меча, блукалі ў авечых і казіных скурах, цярпелі нястачы, уціскі, азлабленьне;

38 тыя, каго ўвесь сьвет ня быў варты, блукалі па пустынях і горах, па пячорах і цясьнінах зямных.

39 І ўсе гэтыя, засьведчаныя ў веры, не атрымалі абяцанага,

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.