14 А як дзеці былі ўдзельнікамі цела і крыві, дык Ён таксама прыняў іх, каб сьмерцю пазбавіць сілы таго, хто меў уладу сьмерці, гэта значыцца - д’ябла,
15 і выратаваць тых, якія ад страху сьмерці праз усё жыцьцё былі ў рабстве.
16 Бо не ад анёлаў прыме Ён, а прыме семя Абрагамавае.
17 Таму Ён павінен быў ва ўсім прыпадобніцца да братоў, каб быць міласэрным і верным Першасьвятаром прад Богам на ўмілажальваньне за грахі народу.