Pular para o conteúdo
Publicidade

Габрэяў 7:1,2,4,9,10

BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

1 Бо Мелхісэдэк, цар Саліма, сьвятар Бога Ўсявышняга, - той, які сустрэў Абрагама і дабраславіў яго, калі гэты вяртаўся пасьля паражэньня цароў,

2 якому і дзесяціну выдзеліў Абрагам з усяго, - па-першае, згодна са значэньнем імя - цар праўды, а потым і цар Саліма, што азначае - цар сьвету,

4 Бачыце, які вялікі той, каму і Абрагам-патрыярх даў дзесяціну з найлепшых здабыткаў сваіх.

9 І, можна сказаць, сам Левій, які бярэ дзесяціну, у асобе Абрагама даў дзесяціну:

10 бо ён быў яшчэ ў сьцёгнах у бацькі, калі Мелхісэдэк спаткаў яго.

Em outras traduções

  1. BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

    1 Бо гэты Мэльхісэдэк, валадар Салему, сьвятар Бога Найвышэйшага, які сустрэў Абрагама, калі той вяртаўся пасьля разгрому валадароў, і дабраславіў яго,

    2 і якому дзесяціну ад усяго аддзяліў Абрагам, па-першае, перакладаецца як Валадар праведнасьці, а пасьля ён — валадар Салему, гэта ёсьць Валадар супакою,

    4 Бачыце, які вялікі той, якому нават Абрагам патрыярх даў дзесяціну з найлепшай здабычы

    9 І, можна так сказаць, праз Абрагама ўзята дзесяціна і з Левія, які сам атрымлівае дзесяціны,

    10 бо ён быў яшчэ ў паясьніцы бацькі, калі сустрэў яго Мэльхісэдэк.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.