Pular para o conteúdo
Publicidade

Яна 1:1-18

1 На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам.

2 Яно было на пачатку ў Бога:

3 усё празь Яго пачалося, і безь Яго нішто не пачалося з таго, што пачало быць.

4 У Ім было жыцьцё, і жыцьцё было сьвятлом людзей.

5 І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго.

6 Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя яму Ян;

7 Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб сьведчыць пра Сьвятло, каб усе ўверавалі празь Яго;

8 ён ня быў сьвятло, а быў пасланы, каб сьведчыць пра Сьвятло.

9 Было Сьвятло сапраўднае, Якое прасьвятляе кожнага чалавека, што прыходзіць у сьвет.

10 У сьвеце было, і сьвет празь Яго пачаў быць, і сьвет Яго не пазнаў;

11 прыйшоў да сваіх, і свае Яго не прынялі;

12 а тым, якія прынялі Яго, веруючым у імя Ягонае, даў уладу быць дзецьмі Божымі,

13 якія не ад крыві, ні ад хаценьня плоці, ні ад хаценьня мужа, а ад Бога нарадзіліся.

14 І Слова стала плоцьцю, і ўсялілася ў нас, поўнае мілаты і праўды; і мы бачылі славу Ягоную, славу, як Адзінароднага ад Айца.

15 Ян сьведчыць пра Яго і ўсклікаючы кажа: Гэта быў Той, пра Якога я сказаў, што Той, Хто ідзе за мною, апярэдзіў мяне, бо быў раней за мяне.

16 І ад паўнаты Яго ўсе мы прынялі і мілату да мілаты;

17 бо закон дадзены праз Майсея, а мілата і праўда сталіся празь Ісуса Хрыста.

18 Бога ня бачыў ніхто ніколі; Адзінародны Сын, існы ва ўлоньні Айцовым, Ён адкрыў.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.