1 Быў хворы нехта Лазар зь Віфаніі, зь селішча, дзе жылі Марыя і Марфа, сястра ейная.
2 А Марыя, чый брат Лазар быў хворы, была тая самая, якая памазала Госпада мірам і абцерла ногі Яму валасамі сваімі.
3 Сёстры паслалі сказаць Яму: Госпадзе! той, каго Ты любіш, хворы.
4 Ісус, пачуўшы, сказаў: гэта хвароба не да сьмерці, а на славу Божую, хай праславіцца празь яе Сын Божы.
5 А Ісус любіў Марфу і сястру яе і Лазара.
6 Калі ж пачуў, што ён хворы, прабыў два дні на тым месцы, дзе быў.
7 Пасьля гэтага сказаў вучням: пойдзем зноў у Юдэю.
8 Вучні сказалі Яму: Равьві! ці даўно Юдэі намышлялі пабіць Цябе камянямі, і Ты зноў ідзеш туды?
9 Ісус адказваў: ці не дванаццаць гадзін у дні? хто ходзіць удзень, той не спатыкаецца, бо ён бачыць сьвятло сьвету гэтага;
10 а хто ходзіць поначы, спатыкаецца, бо няма сьвятла зь ім.
11 Сказаўшы гэта, кажа ім потым: Лазар, сябра наш, заснуў, але Я іду разбудзіць яго.
12 Вучні Яго сказалі: Госпадзе! калі заснуў, дык выздаравее.
13 Ісус казаў пра сьмерць ягоную, а яны думалі, што Ён кажа пра сон звычайны.
14 Тады Ісус сказаў ім адкрыта: Лазар памёр;